• facebook
  • vk
  • twitter
  • instagram
0

Уваход

Успомнiць пароль

Ўпершыню набываеце кнігі на нашым сайце?

Рэгiстрацыя


/ / / / Бліндаж

Васіль Быкаў

Бліндаж

Бліндаж

ZIP-архіў MP3 M4B

Аповесьць "Бліндаж", якая думалася і пісалася пасьля "Кар’еру" перад "Аблавай", — абвострана-быкаўская, тыпова-быкаўская. Як тыповая для Беларусі вымаляваная ў аповесьці панішчаная сталінізмам і нацызмам вёсачка Любашы роднай Быкаву Полаччыны, як сімвалічны і вобраз Серафімы Тарасевіч, "цёмнай" калгасьніцы, якая ў год магла "выгнаць" пяцьсот дваццаць працадзён і ня мець нараканьняў за зьнішчанага адзінага брата — настаўніка і "ворага народу". Чалавек у "нечуваным, выключным" становішчы — вось асноўны лейтматыў "Бліндажу". І галоўная гераіня Серафімка, і сьляпы пасьля раненьня капітан Хлебнікаў, і дэзерцір немец Хольц, і "ідэйны" бальшавік Дземідовіч, і звар’яцелы габрэй Нохем, і сын раскулачанага, "блытаны чалавек", антысеміт Качан, і злыдні-паліцаі Піліпёнкі — пастаўленыя ў такія лёсавыя выпрабаваньні, дзе паміж белым і чорным няма мяжы… 
Упершыню аповесьць "Бліндаж" была апублікаваная ў часопісе "Дзеяслоў" толькі ў 2006 годзе.

Час гучання 3 г. 53 хв.

Запіс зроблены на студыі HUKAPIS на замову Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Тэкст агучыў актор Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Дзянісаў.


Каментары


Загрузка комментариев...