• facebook
  • vk
  • twitter
  • instagram
0

Уваход

Успомнiць пароль

Ўпершыню набываеце кнігі на нашым сайце?

Рэгiстрацыя


/ / / / У тумане

Васіль Быкаў

У тумане

У тумане

ZIP-архіў MP3 M4B

Васіль Быкаў пісаў так пісаў у мемуарах “Доўгая дарога дадому” пра сваю аповесць “У тумане” (1988), якая стваралася ім у Доме творчасці ў Нідзе: “Сюжэт “Туману” быў гатовы даўно. Ідэя чалавечай безвыходнасьці нязрушна сядзела ў маёй сьвядомасьці і час ад часу дамагалася рэалізацыі. Некаторыя казалі: пэсымізм, фаталізм, розныя іншыя ўпадніцкія ўплывы. Можа, і так. Але колькі ў людзкім жыцьці здараецца канфліктаў – з сабой ці з грамадзтвам, якія разьвязаць немагчыма. Не паддаюцца ніякім разумным высілкам. І ня толькі ў сытуацыі, калі дабро супрацьстаіць злу. Але і тады, як пісаў Гегель, калі канфлікт ляжыць у адносінах правага з правым. Тое ўжо трагедыя. Як паглядзець, дык усё чалавечае жыцьцё – трагедыя, бо ўсе пачуваюцца правымі. Ніхто ня лічыць сябе вінаватым”

Час гучання 5 г. 55 хв.

Запіс зроблены на студыі HUKAPIS на замову Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Тэкст агучыў актор Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Дзянісаў.

Каментары


Загрузка каментароў ...