Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды
Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды
PDFКніга Ігнацы Яцкоўскага “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” - гэта паўнавартасны мастацкі вобраз беларускай рэчаіснасці пачатку ХІХ стагоддзя. Фактычна, гэта першы праўдзівы мастацкі малюнак грамадска-палітычнага жыцця нашага краю ў тыя далёкія часы.
Каштоўнасць дадзенае кнігі нязмерна павялічваецца з увагі на тое, што Ігнацы Яцкоўскі з’яўляецца найбольш верагодным аўтарам славутага беларускамоўнага верша “Заграй, заграй, хлопчэ малы”, які доўгі час прыпісваўся пяру таленавітага майстра-каваля з Крашына Паўлюка Багрыма.
Уважлівае прачытанне “Аповесці” можа пераканаць любога скептыка: у асобе І. Яцкоўскага мы маем яшчэ аднаго класіка беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.
Год выдання:2010
Колькасць старонак:290
Перакладчык:Мікола Хаўстовіч
Укладальнік:Мікола Хаўстовіч