Дзве душы
Дзве душы
EPUB MOBI PDF TXT DOC FB2 AZWАдзін з найлепшых твораў Максіма Гарэцкага. Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва – Ігнат і Васіль – праходзяць праз рэвалюцыю і грамадзянскую вайну. Асаблівая аўтарская ўвага скіраваная на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы – у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць. Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. У прыватнасці, Ігнат Канчэўскі пры напісанні праграмнага эсэ беларускай філасофіі "Адвечным шляхам" узяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя "Дзвюх душ" — Ігната Абдзіраловіча.
Таксама ў кнігу ўвайшлі аповесці "У чым яго крыўда", "Ціхая плынь"
Выдавецтва:Мастацкая літаратура