Паўлінка. Раскіданае гняздо
Паўлінка. Раскіданае гняздо
EPUB PDF TXT FB2 AZWУ цэнтры падзей легендарнай п'есы Янкі Купалы — разумная, дасціпная, вострая на язык Паўлінка. Яна вольналюбівая, здольная пастаяць за сябе, за сваё каханне, ідзе ў жыццё самастойнай дарогай. Пакахаўшы настаўніка Якіма Сароку, вобраз якога ўвасабляе новыя павевы ў жыцці вёскі, яна цягнецца і да святла тых новых ідэй, якія ён нясе. Але на шляху закаханых становяцца патрыярхальныя, кансерватыўныя сілы. Паўлінка знаходзіць у сабе мужнасць супрацьстаяць патрыярхальшчыне і фанабэрыі. Вобраз Паўлінкі ўвасабляў перадавыя сілы Беларусі, абуджаў народ да новага жыцця. Фінал п'есы гучыць драматычна — Якіма арыштавалі па даносу бацькі Паўлінкі. Так звычайная сямейна-бытавая калізія перарастае ў глыбокі сацыяльна-палітычны канфлікт, а п'еса з бытавой камедыі — у сацыяльна-праблемную.