Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў
Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў
EPUB MOBI PDF TXT DOC FB2 AZWНапрыканцы 90-х хлопчыка Ваню, будучага аўтара гэтай кнігі, у Полацку ведалі ўсе, хто цікавіўся гісторыяй або ўвогуле культурай роднага гораду. Яго можна было пабачыць на археалягічных раскопках, на сустрэчах з пісьменьнікамі і гісторыкамі, побач з будаўнікамі, якія рэстаўравалі карпусы Езуіцкага калегіюму. Аднак звычайна з самай раніцы, калі ня трэба было ісьці ў школу, ён вандраваў па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў побач з Замкавай гарой. У дванаццаць гадоў ён трапіў у полацкія лёхі. Гэты хлопчык у старэйшых клясах ужо меў энцыкляпэдычныя веды па гісторыі роднага краю. І ня дзіўна, што так рана набыты жыцьцёвы досьвед запатрабаваў мастацкага асэнсаваньня.