“Аўтакамунікацы… Я” – першы беларускамоўны зборнік вершаў Кацярыны Массэ. У ім маладая паэтка толькі ёй уласьцівымі паэтычнымі сродкамі спрабуе данесьці да чытача тое, “што ня можа быць сказана…”.
Паэзiя з моцнымi вобразамi, насычаная цытатамi i алюзiямi,з напружанай iнтанацыяй i фiласофскiм роздумам. Паэзiя максiмалiсцкая, якая адпрэчвае загалоўныя лiтары, часам больш сканструяваная, чым прачулая,часам больш эмацыянальная,чым вывераная. Калi ж да яе дадалася энергетыка беларускай моўнай стыхii, вершы зайгралi новымi адценнямi i падтэкстамi.
Вершы Кацярыны Массэ гучаць як суцэльная аўтарская рэфлексія, накіраваная на вывучэнне ўнутранага свету і пошукі свайго месца ў неспакойным свеце.Будзем спадзявацца, што Кацярына знойдзе сваё месца ў літаратуры, яе вершы стануць яшчэ больш глыбокімі і застануцца такімі ж прыгожымі
Больш>>