1813
Навела, апавяданні
1813
Навела, апавяданні
EPUB MOBI PDF DOC FB2 AZWПРЭМІЯ ДЭБЮТ 2017 ГОДА!
Першы зомбі-хорар па-беларуску!
Дзеянне навэлы "1813" адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі — прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як зноў узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края. Толькі гэтым разам ворагам будуць не жывыя людзі, а паўсталыя пачвары.
У кнізе таксама змешчаны ў якасці бонуса пяць новых апавяданняў Уладзіміра Садоўскага.
Выдавецтва:"Янушкевіч"
Год выдання:2016
Колькасць старонак:128
Цэтлікі:Агінскі, 19 стагоддзе, зомбі-хорар, прэмія Дэбют 2017, gedroic_2017
Рэдактар:Сяргей Сматрычэнка