Новая кніга пра авантуры Пранціша Вырвіча!
У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца на неверагодныя прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".
У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць цудоўная мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэту, захапляючая атмасфера стагоддзя плашча і кінжалу, сапраўдныя таямніцы беларускай гісторыі.
Абсолютно новая книга Людмилы Рублевской об авантюрах знаменитого Прантиша Вырвича!
В четвертой книге авантюрно-приключенческого цикла крепостной шляхтич Прантиш Вырвич и полоцкий доктор Варфоломей Ледник опять отправляются на поиски приключений. На этот раз они попадают во Францию, где Ледника втягивают в таинственное товарищество, которое занимается преступными операциями. Прантишу Вырвичу приходится рискнуть жизнью, чтоб освободить старшего друга. А по возвращению на родину – новые приключения… Тут происходит магнатское восстание против короля Станислава Понятовского, и герои оказываются словно между жерновами, их перекидывает то на одну, то на другую сторону. Придется встретиться с египетской принцессой и короной святого Альфреда, плавать в водяном змее в подземных озёрах под Туровом, разгадать тайну шлема арабского лекаря Альбукасиса… Вас захватят живой язык и авторский юмор, невероятные повороты сюжета и неповторимая атмосфера 18 столетия – эпохи «плаща и кинжала».