• facebook
  • vk
  • twitter
  • instagram
0

Уваход

Успомнiць пароль

Ўпершыню набываеце кнігі на нашым сайце?

Рэгiстрацыя


/ / / / Інфанта і аднарог

Сяргей Балахонаў

Інфанта і аднарог

Інфанта і аднарог

EPUB MOBI PDF TXT DOC FB2

Новы раман Сяргея Балахонава, які адразу стаў сапраўднай сенсацыяй!
У адной са школаў, здавалася б, тыповага беларускага горада пачатку ХХІ ст. пяты год працуе малады настаўнік і літаратар Эрнест Скіргайлавіч Баластоўскі. За пару дзён да новага навучальнага года яго раптоўна прызначаюць класным кіраўніком у зусім няпросты выпускны клас. Настаўнік з неахвотай бярэцца за гэтую справу, паралельна адзначаючы цікавасць да сваёй асобы як з боку каляжанак ды старшакласніц, так і з боку загадкавай КНАКС – Камісіі па надзвычайнай ахове культурнай спадчыны, супрацоўнік якой папярэджвае яго пра верагоднасць сутыкнення са з’явамі звышнатуральнага парадку. Навучальны год робіцца для Баластоўскага сапраўдным выпрабаваннем, у якім вычварна пераплятаюцца педагагічныя нягоды, несупадзенні каханняў і нават цэлыя сусветы, куды фантастычным чынам рэгулярна «засмоктвае» настаўніка. Што страшней – настаўніцкая руціна ці ноч пры калінавым мосце? Што больш складана – выхоўваць праблемных выпускнікоў ці змагацца за каханне пад свінцовым дажджом Сталінграда? Ці здолее галоўны герой развязаць клубок праблем, каб знайсці галоўнае – разуменне і ўзаемнасць пачуцця? Адказы на гэтыя пытанні можна атрымаць, прачытаўшы новы раман Сяргея Балахонава «Інфанта і аднарог».

Выдавецтва:"Логвінаў"

Год выдання:2015

Колькасць старонак:294

Цэтлікі:прэмія Гедройца 2016, постмадэрн, фантастыка

З гэтай кнiгай чытаюць


Ігар Бабкоў

Хвілінка

3 р.

Андрэй Адамовіч

Таўсьціла і лешч

3.4 р.

Макс Шчур

Завяршыць гештальт

3.9 р.

Мікола Адам

Прывітанне, Даша!

2.9 р.

Каментары


Загрузка каментароў ...

4,00 р.

Адкласцi ў кошык Купiць умомант

Можна набыць таксама


Barnes&Noble
iTunes
Smashwords