Прывітанне, Даша!
Прывітанне, Даша!
EPUB MOBI PDF TXT DOC FB2Гісторыя пра сённяшніх дзесяцікласнікаў з маленькага правінцыйнага горада, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у кнізе, у якім кансерватыўны і мяшчанскі ўклад побыту лічыўся нормай, і які прымаўся за ўзор спакою, пакуль галоўная гераіня Даша Белая не паглядзела серыял «Школа» і не адзначыла для сябе, што ўсе у іх горадзе тупеюць і з гэтым трэба неяк змагацца. Яна перафарбавалася ў «эма», абвясціўшы гораду свой асабісты «бунт без прычыны», займела сяброўку Таню Паўлоўскую са свайго ж класу (нават дзіўна, што раней яны не сябравалі) і закахалася у рэжысёра мясцовага Дома культуры Мікалая Міхайлавіча, старэйшага за яе на дванаццаць гадоў, які, з-за шэрагу абставінаў, як Чорны Плашч з мультфільмаў, заўсёды прыходзіў ёй на дапамогу.
Выдавецтва:"Янушкевіч"
Год выдання:2016
Колькасць старонак:296
Цэтлікі:школа, літаратура пра моладзь