Рай даўно перенаселены
Рай даўно перенаселены
EPUB MOBI PDF TXT DOC FB2 AZW“Рай даўно перанаселены” – зборнік аповесцей і апавяданняў Алены Брава 2000-х гадоў, апафеоз вопытаў над жаночай псіхалогіяй. У творах, на фоне суворай савецкай архітэктуры і беспрасветнай беднасці правінцыйнага гарадка, сутыкаюцца класічныя канфлікты маці і дачкі, псіхатраўмы Другой сусветнай вайны, інтымныя німфаманіі і ганебная залежнасць ад мужчыны. Аўтарка бязлітасна аналізуе існаванне некалькіх пакаленняў беларускіх жанчын, прымушае гераіняў апускацца на самае донца сваіх патаемных жаданняў і страхаў, гэтак жа бязлітасна яна змывае яркія фарбы з дэкарацый беларускай рэчаіснасці, часам даводзячы ступень натуралістычнасці да абсурду.