Сакрэт фірмы
Сакрэт фірмы
EPUB MOBI PDF TXT DOC FB2 AZWХадзіць на працу, нічога там не рабіць і атрымліваць за гэта заробак? Менавіта ў такой дзіўнай сітуацыі апынаецца малады мінчанін Міхась, герой дэтэктыўнага рамана Камілы Цень «Сакрэт фірмы». Марнуючы час у пустым офісе, ён сутыкаецца з цэлай чарадой злавесных і невытлумачальных акалічнасцяў, ад якіх хлопцу становіцца па-сапраўднаму вусцішна. І толькі выпадковая сустрэча з ужо знаёмай чытачам кантралёркай грамадскага транспарту Зінаідай Юр’еўнай дапамагае Міхасю выкараскацца з гэтай цёмнай гісторыі. Дзякуючы сваёй кемлівасці, веданню чалавечай псіхалогіі і прыроднаму акцёрскаму дару Юр’еўна хутка раскрывае хітры план зламыснікаў.
Новы, «зімовы» дэтэктыў Камілы Цень напісаны ў форме трох маналогаў. Ахвяра расказвае сваю гісторыю па-беларуску, злачынца — па-руску, а бясстрашная Юр’еўна і гэтым разам не здраджвае свайму арыгінальнаму моўнаму стылю. Запрашаем у зімовы Мінск — горад, у якім за знешняй шэрай паўсядзённасцю могуць хавацца самыя дзіўныя таямніцы…
Выдавецтва:"Янушкевіч"
Год выдання:2018
Колькасць старонак:96
Цэтлікі:дэтэктыў, масавая літаратура, мінск, шабаны