Смерць лесбіянкі
Смерць лесбіянкі
EPUB MOBI PDF TXT DOC FB2Другая кніга ўсё яшчэ маладой літаратаркі Наталкі Харытанюк – пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама патрапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася. Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным – тугой.
Як ва ўсякім метафізічным дэтэктыве, у “Смерці лесбіянкі” ўсё пачынаецца са злачынства. Хаваючыся ад праклёну, які мусіць спраўдзіцца да канца года, наратарка ў апошнія дні снежня ўцякае ў Полацак, да сваёй цёткі, дэкана філалагічнага факультэта. У гэты самы час у бібліятэцы факультэта знаходзяць труп…
Кожны з персанажаў вядзе сваё следства. Мае сваіх падазраваных. Шукае сабе алібі. Разгадка ж адна і да невыноснасці простая.
Рэцэнзія Ганны Янкуты: http://budzma.by/news/hanna-yankuta-pra-knihu-natalki-kharytanyuk-smyerc-nye-vartaya-wvahi.html
Выдавецтва:"Логвінаў"
Год выдання:2013
Колькасць старонак:156
Цэтлікі:жаночы раман, сучасная проза, 100_za_1BYN