Прыгоды Шэрлака Холмса
Прыгоды Шэрлака Холмса
EPUB MOBI PDF TXT DOC FB2 AZW«Прыгоды Шэрлака Холмса» — першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў «Эцюд у пунсовым» (1887) і «Знак чатырох» (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, «Скандал у Багеміі» ці «Стракатая стужка», што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся. Нягледзячы на тое, што далёка не ва ўсіх гэтых апавяданнях расследуецца сапраўднае злачынства, зборнік даўно ўвайшоў у залаты фонд дэтэктыўнай літаратуры і адыграў вялікую ролю ў станаўленні жанру.
Выдавецтва:Кнігазбор
Год выдання:2014
Колькасць старонак:252
Цэтлікі:дэтэктывы, англійская літаратура, 19 стагоддзе
Укладальнік:Ганна Янкута