Стомленая маска
Апавяданні
Стомленая маска
Апавяданні
EPUB MOBI PDF TXT DOC FB2Упершыню на беларускай мове прадстаўлены апавяданні славутага сучаснага італьянскага празаіка Антоніа Табукі, выбраныя са зборнікаў «Нязначныя памылачкі» і «Робіцца ўсё болей позна». Яго недарма называюць антыподам Умбэрта Эка. У першай частцы кнігі аўтар задумваецца над роляй выпадку ў нашых лёсах, пра дробныя непаразуменні, памылкі, што маюць непрадказальныя наступствы, а ў другой, дзе змешчаны лірычныя апавяданні, напісаныя ў форме лістоў без адрасата (Табукі назваў іх размовамі з самім сабой), пісьменнік запрашае ў здзейсненыя падарожжы па далёкіх краінах, углядаецца ў далягляды мінулага, тужыць пра немажлівасць спыніць хуткаплынны час, спрабуе растлумачыць самому сабе тое, што сталася відавочным занадта позна.
Выдавецтва:Кнігазбор
Год выдання:2010
Колькасць старонак:168
Цэтлікі:Італія, італьянская літаратура, сучасная замежная проза, псіхалагічная проза
Перакладчык:Вольга Колас