Знахар
Знахар
EPUB MOBI PDF FB2 AZW«Знахар» – польскі бестсэлер 1937 года. Меладраматычны раман польскага пісьменніка Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча апавядае пра выбітнага варшаўскага хірурга, прафесара Рафала Вільчура, які пасля страты памяці і шматгадовых бадзянняў пад іменем Антонія Касібы трапляе парабкам на млын у мястэчку на Браслаўшчыне, дзе нечакана выяўляе ў сябе невытлумачальную здольнасць лячыць людзей.
Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898–1939) – польскі празаік, сцэнарыст і журналіст, які нарадзіўся на Глыбоччыне. Трагічна загінуў на пачатку Другой сусветнай вайны. Аўтар сямнаццаці папулярных раманаў і некалькіх кінасцэнараў. На беларускую мову перакладаецца ўпершыню.
Серыя:Калекцыя "ПрайдзіСвет"
Выдавецтва:"Логвінаў"
Год выдання:2016
Колькасць старонак:262
Цэтлікі:польская літаратура, раманы пра каханне, Заходняя Беларусь, box1