Мэты і задачы праекта kniharnia.by
- Стварэнне ўніверсальнай пляцоўкі для распаўсюджвання беларускіх электронных кніг
- Папулярызацыя беларускай літаратуры сярод прыхільнікаў электроннага кантэнту
- Заахвочванне выдаўцоў да карыстання новымі магчымасцямі
- Аналіз попыту на кнігі і іх эфектыўнае прасоўванне
- Выхаванне сярод спажыўцоў культуры павагі да аўтарскага права, барацьба з «пірацтвам
- Галоўныя плюсы фармату EPUB для выдаўца
Плюсы электроннай кнігі
- Новая форма распаўсюджвання кніг
- Старым кнігам надаецца «другое дыханне»
- Зусім нізкі кошт асобніка (20000-30000 бел. руб.)
- Няма выдаткаў на паліграфію і складзіраванне
- Выхад на новую чытацкую аўдыторыю
Нашы перавагі
- Мы бярэм на сябе ўсе арганізацыйныя і тэхнічныя клопаты па вырабе і рэалізацыі электронных кніг
- Бясплатная вёрсткаВашых кніг у электронныя фарматы
- Стаўка на актыўнае рэкламаванне і прасоўванне кніг
- Канцэнтрацыя ўсіх беларускіх кніг у адным месцы ў Сеціве – гэта забяспечвае найлепшыя продажы кожнай з іх
- Прысутнасць кніг у інтэрнэце павялічвае пазнавальнасць выдавецтва
Яшчэ плюсы фармату EPUB для выдаўца
CтандартызацыяЗ'яўленне і распаўсюджванне EPUB шмат у чым вырашае праблему разнастайных фарматаў электронных кніг, якіх цяпер налічваецца некалькі дзясяткаў. Прыняцце індустрыяльнага стандарту робіць значна палягчае працу выдаўца, якому ўжо няма неабходнасці рыхтаваць кнігі як мінімум у тузіне фарматаў, а дыстрыбутарам - важдацца з іх улікам і падтрымкай.
Легкасць канвертацыі
Паколькі стандарты, якія выкарыстоўвае фармат, шырока выкарыстоўваюцца ў інтэрнэце, то EPUB даволі лёгка можа быць сканвертаваны для выкарыстання (чытання) у інтэрнэце.
Універсальнасць
Плаваючая вёрстка ў EPUB палягчае распаўсюджванне кніг для электронных прылад любога памеру.